Беларусы, якія жывуць у Лёндане, узялі 
                      16 лістапада ўдзел ў літургіі за зьніклых у Беларусі, іхныя 
                      сем’і і ўсіх тых, хто церпіць за Беларусь. 
                     Са сталіцы Вялікай Брытаніі гаворыць вернік, грэка-каталік 
                      Ігар Лазарчук:  
                    (Лазарчук: ) «Апостальскі візытатар для ўсіх беларусаў 
                      замежжа айцец Аляксандар Надсан адслужыў сёньня літургію 
                      за ўсіх зьніклых, зьняволеных і сем’і тых, хто цярпіць за 
                      Беларусь. Там былі беларускія вернікі — сабраліся раніцай. 
                      Пасьля літургіі людзі пайшлі на працу». 
                       
                    Радыё Свабода 
                     
                      
                      
                      
                     |