У Дзень салідарнасці праваабарончая арганізацыя 
                      «Міжнародная Амністыя» заклікала беларускія ўлады да неадкладнага 
                      і безумоўнага вызвалення Зміцера Дашкевіча, лідэра моладзевага 
                      апазіцыйнага руху «Малады Фронт», якога арганізацыя абвясціла 
                      Вязнем сумлення і які знаходзіцца ў зняволенні за мірнае 
                      здзяйсненне правоў на свабоду сходаў, аб’яднанняў і свабоду 
                      слова. «Міжнародная Амністыя» лічыць ціск і затрыманне апазіцыйных 
                      актывістаў і дзеячаў грамадзянскай суполкі спробай улад 
                      запужаць людзей і не дазволіць ім здзяйсняць іх асноўныя 
                      правы на свабоду слова, сходаў і асацыяцый. «Міжнародная 
                      Амністыя» заклікае праваабарончыя арганізацыі простых людзей 
                      са ўсяго свету дасылаць паштоўкі альбо лісты падтрымкі і 
                      салідарнасці ў турму да Зміцера Дашкевіча. 
                    Лідэра «Маладога Фронту» Зміцера Дашкевіча суд Кастрычніцкага 
                      раёна Менска прысудзіў да аднаго з паловай гадоў пазбаўлення 
                      свабоды ў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд моладзеваму лідэру 
                      падчас зачыненага для грамадскасці працэсу вынесла намесніца 
                      старшыні суду Кастрычніцкага раёна Ала Булаш. Маладога актывіста 
                      абвінавацілі ў парушэнні арт. 193 – «дзейнасць ад імя незарэгістраванай 
                      арганізацыі». 
                    Нагадаем, што па артыкуле 193 КК РБ ужо асуджаныя актывісты 
                      грамадзянскай ініцыятывы па назіранні за выбарамі «Партнёрства» 
                      Цімафей Дранчук і Мікалай Астрэйка, якіх суд прысудзіў да 
                      аднаго і двух гадоў пазбаўлення свабоды адпаведна. 
                    Артыкул «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі» 
                      з’явіўся ў Крымінальным кодэксе напярэдадні прэзідэнцкіх 
                      выбараў у Беларусі. Па меркаванні назіральнікаў, выключна 
                      для націску на грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў. 
                    «Міжнародная Амністыя» заклікае праваабарончыя арганізацыі 
                      і простых людзей са ўсяго свету дасылаць паштоўкі і лісты 
                      падтрымкі і салідарнасці ў турму да Зміцера Дашкевіча. 
                    Лісты да Зміцера Дашкевіча можна дасылаць на наступны адрас: 
                    Зміцер Дашкевіч 
                      СІЗО МУС 
                      Вул. Валадарскага, 2 
                      220030 Менск 
                    Праваабарончая арганізацыя таксама заклікае людзей дасылаць 
                      звароты да беларускіх улад з заклікам да неадкладнага і 
                      безумоўнага вызвалення вязня сумлення Зміцера Дашкевіча; 
                    «Нагадайце беларускім уладам пра іх абязальніцтвы па Артыкулах 
                      196 21 і 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных 
                      правах, падпісанага Беларуссю, які гарантуе свабоду слова, 
                      сходаў і асацыяцый; заклікайце беларускія ўлады неадкладна 
                      пераглядзець законы, нарматыўныя палажэнні і палітыку, якія 
                      датычацца рэгістрацыі і дзейнасці НГА, і асабліва Закон 
                      аб грамадскіх аб’яднаннях, які быў прыняты ў жніўні 2005, 
                      каб яны адпавядалі міжнародным нормам; заклікайце ўлады 
                      Беларусі спыніць умяшанне ў справы, запужванне і пераслед 
                      актывістаў грамадзянскай супольнасці, якія займаюцца прама 
                      і ўскосна садзейнічаннем і абаронай правоў чалавека ў Беларусі», 
                      – заклікаюць праваабаронцы. 
                    Накіроўвайце звароты на адрас: 
                    Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь 
                      А.Р.Лукашэнку 
                    Рэспубліка Беларусь 
                      Вул. К.Маркса, 38 
                      220016 г.Менск 
                      Адміністрацыя Прэзідэнта 
                      Рэспублікі Беларусь 
                      Прэзідэнту Лукашэнку А.Р. 
                      Факс: +375 (172) 260-610, 223-872 
                    Генеральнаму Пракурору 
                      Пятру Міклашэвічу 
                    Рэспубліка Беларусь 
                      220050 г. Менск 
                      вул. Інтэрнацыянальная, 22 
                      Пракуратура Рэспублікі Беларусь 
                      Генеральнаму Пракурору 
                      Міклашэвічу П. 
                      Факс: +375 (172) 264-166 
                    Міністру ўнутраных спраў 
                      Уладзіміру Навумаву 
                    Рэспубліка Беларусь 
                      220615 г. Менск 
                      вул. Гарадскі вал, 4 
                      Міністэрства ўнутраных спраў 
                      Рэспублікі Беларусь 
                      Міністру Навумаву У. 
                      Факс: +375 172 26 12 47 
                    + дыпламатычным прадстаўніцтвам Беларусі ў вашай краіне 
                      
                      
                     |