16 лiстапада а 19:00 гадзiне сярэднееўрапейскага 
                      часу на Kржыжoвнiцкі пляц ў Празе прыйшлі людзі, каб запалiць 
                      сьвечы салiдарнасьцi з Беларуссю. «За вашую ды нашую свабоду!» 
                      абвяшчаў транспарант манiфэстацыi. Напярэдаднi ўгодак «аксамітавай» 
                      рэвалюцыi ў Чэхаславаччыне гэты заклік гучыць асаблiва актуальна. 
                     
                    17 лiстапада споўнілася роўна 17 год, калi мірная дэманстрацыя 
                      некалькix дзесяткaў студэнтаў з Карлавага унiверсiтэта ў 
                      Празе перарасла ў агульнаграмадзянскi супрацiў камyнiстычнаму 
                      рэжыму ў Чэxаславаччыне.  
                    16 лістапада актывісты чэскай ініцыятывы «Svobodne Belorusko» 
                      ня толькі запальвалі свечкі салідарнасці, але і распаўсюджвалі 
                      ўлёткі з інформацыяй аб падзеях у Беларусі і заклікам быць 
                      салідарнымі з беларусамі.  
                      
                    svobodne-belorusko.wz.cz 
                     
                      
                      
                      
                     |