Выйшла з друку кніга «Верым! Можам! Пераможам!». 
                     У выданьне ўключаныя інтэрвію і ўспаміны ўдзельнікаў падзеяў 
                      на Кастрычніцкай плошчы і тых, хто быў тады зьняволены. 
                      Таксама тут зьмешчаны ўспаміны журналістаў, якія былі ўдзельнікамі 
                      падзеяў Вясны-2006. Сярод іх –рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй 
                      Дынько, журналісты Зьміцер Панкавец і Арцём Лява.  
                    У кнізе падаецца падрабязная хроніка падзеяў ад моманту 
                      абвяшчэньня прэзыдэнцкіх выбараў пры канцы 2005 году да 
                      разгону мітынгу ў Менску 25 сакавіка 2006 году. Кніга ілюстраваная 
                      фатаздымкамі. Яе склалі праваабаронцы і журналісты. Кніга 
                      «Верым! Можам! Пераможам!» надрукаваная ў Беластоку.  
                       
                    Радыё Свабода 
                     
                      
                      
                      
                     |