21 лістапада Камітэт па правах чалавека
ААН задаволіў скаргу кіраўніцтва зьліквідаванай Гомельскай
арганізацыі ГА «Грамадзянскія ініцыятывы» і прыняў рашэньне
аб незаконнасьці закрыцьця аб’яднаньня. Усе 14 членаў Камітэту
прызналі, што ліквідацыя «Ініцыятываў» – ёсьць парушэньнем
арт. 22 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (права
на свабоду асацыяцыў).
У рашэньні, якое ўчора атрымаў кіраўнік аб’яднаньня Віктар
Карняенка, пазначана, што ўсе сябры «Грамадзянскіх ініцыятываў»
(5 чалавек) мусяць быць прызнаныя ахвярамі, беларускі ўрад
павінен узнавіць рэгістрацыю аб’яднаньня і выдаць кампенсацыі
яе сябрам. Усе гэтыя патрабаваньні дзяржава мусіць выканаць
на працягу трох месяцаў.
Былы юрыст-консульт аб’яднаньня, старшыня Гомельскай гарадзкой
арганізацыі РАА «Прававая ініцыятыва» Леанід Судаленка ўлічвае,
што пакуль ніводнага рашэньня Камітэту па правах чалавека
ААН Беларусьсю не было выканана, аднак кажа: «Сёньня склалася
неадназначная сытуацыя. Таму я не зьдзіўлюся, калі беларускі
бок выканае патрабаваньні Камітэту ААН».
ПЦ «Вясна»
|