Каля 15 беларусаў, якія жывуць у Варшаве, 
                      прыйшлі да помніка Адаму Міцкевічу? што ў самым цэнтры польскай 
                      сталіцы, каля прэзыдэнцкага палацу, зь бел-чырвона-белымі 
                      сьцягамі і партрэтамі Аляксандра Казуліна. 
                     Гаворыць адзін з удзельнікаў акцыі, студэнт Аляксандар 
                      Ляўковіч.  
                    (Ляўковіч: ) «Мы, студэнты, прыйшлі падтрымаць спадара 
                      Казуліна, павіншаваць з днём народзінаў. Няхай трымаецца, 
                      дбае пра сваё здароўе. Мы ганарымся, што такія людзі ёсьць 
                      у Беларусі».  
                    Удзельнікаў акцыі падтрымлівалі жыхары польскай сталіцы, 
                      што праходзілі побач.  
                    (Варшавянка: ) «Канешне, падтрымліваю! Калі людзі церпяць 
                      за праўду, як калісьці было ў нас у камуністычныя часы, 
                      іх трэба падтрымліваць. Мусіць быць салідарнасьць, і гэтага 
                      вам жадаю», — сказала жыхарка Варшавы.  
                    Прысутныя таксама заклікалі Аляксандра Казуліна спыніць 
                      галадоўку.  
                    (Крыштон: ) «Улічваючы тое, што спадар Казулін стараецца 
                      слухаць радыё Свабода за кратамі, просім Вас, спыніце галадоўку! 
                      Вы, вашае здароўе патрэбныя Беларусі, нашым дзецям», — заявіў 
                      арганізатар пікету Ігар Крыштон.  
                       
                    Аляксей Дзікавіцкі 
                      Радыё Свабода 
                     
                      
                      
                      
                     |