25-га лістапада падчас акцыі салідарнасьці 
                      з Аляксандрам Казуліным, якая прайшла каля калёніі «Віцьба-3», 
                      дзе вядомы палітык адбывае пакараньне, жыхар Барысава спадар 
                      Абрамовіч быў затрыманы за правядзеньне несанкцыянаванага 
                      мітынгу. 
                     Паводле міліцэйскага пратаколу, Алесь Абрамовіч узьняў 
                      партрэт палітвязьня і некалькі разоў крыкнуў: «Свабоду Казуліну! 
                      Свабоду палітвязьням! Лукашэнку за краты!» 
                    Судзьдзя Віцебскага райсуду Міхаіл Зубеня таксама кваліфікаваў 
                      дзеяньні затрыманага сябра БСДП «Грамада» як несанкцыянаваны 
                      мітынг. Паводле судовае пастановы, Алесь Абрамовіч пакараны 
                      15-цю суткамі арышту, якія ён мусіць правесьці ў віцебскім 
                      ізалятары часовага ўтрыманьня. Двое сутак з часу затрыманьня 
                      25-га верасьня ўжо прайшлі, бо мінулыя выходныя спадар Абрамовіч 
                      ужо правёў у Віцебску пад вартай. 
                     
                     
                    Радыё Свабода 
                     
                      
                      
                      
                     |