Прадстаўнікі дэмакратычнага руху а 19-й 
                      гадзіне паводле менскага часу намагаліся правесьці акцыю, 
                      каб прыцягнуць увагу кіраўнікоў дзяржаваў СНД да праблемы 
                      парушэньня правоў чалавека ў Беларусі. 
                     Байцы спэцназу міліцыі разагналі акцыю. Яны не далі моладзевым 
                      актывістам разгарнуць расьцяжкі і плякаты.  
                    Кастрычніцкі пляц у Менску за дзьве гадзіны да правядзеньня 
                      акцыі быў ачэплены спэцназам.  
                    На станцыях мэтро «Плошча Леніна» і «Кастрычніцкая» не 
                      спыняліся цягнікі, а па праспэкце хадзіў толькі аўтобус 
                      №100, які таксама не спыняўся на Кастрычніцкім пляцы і пляцы 
                      Незалежнасьці.  
                    Байцы спэцназу паведамлялі людзям, што спэктаклі ў тэатрах 
                      адмененыя. Працаваў толькі дзяржаўны цырк. Але з-за затораў 
                      дзеці з бацькамі спазьніліся на прадстаўленьне – было шмат 
                      ляманту і сьлёз.  
                    На пляцоўцы каля рэстарану «Мак-Дональдс» на рагу вуліцы 
                      Леніна і праспэкту Незалежнасьці спэцназаўцы затрымлівалі 
                      моладзевых актывістаў, якія там зьбіраліся. Разам зь імі 
                      затрымлівалі і выпадковых мінакоў.  
                    Апэратару Ren-TV не дазволілі падысьці да праспэкту, і 
                      ён мусіў падыходзіць да Кастрычніцкага пляцу праз вуліцу 
                      Янкі Купалы. Але і там – безвынікова.  
                    Мінакі бачылі шмат аўтобусаў з салдатамі ўнутраных войскаў. 
                      Людзі абураліся: «Тут што, вайна?..» 
                      
                    Любоў Лунёва 
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                     
                     
                      
                      
                      
                     |