Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джордж 
                      Буш сустрэўся сёння ў Рызе, дзе праходзіць саміт НАТА, з 
                      лідэрам дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам, 
                      міжнародным каардынатарам Хартыі’97 Андрэем Саннікавым і 
                      былым беларускім палітвязнем Міхаілам Марынічам. Беларускіх 
                      дэмакратаў прэзідэнту ЗША прадставіла прэзідэнт Латвіі Вайра 
                      Віке-Фрэйберга. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 з Рыгі 
                      Андрэй Саннікаў, падчас сустрэчы прэзідэнт ЗША выказаў салідарнасць 
                      з беларускім народам у яго барацьбе за свае правы і свабоду. 
                    Напярэдадні сустрэчы з беларускімі дэмакратамі Джордж Буш 
                      выступіў у Латвійскім універсітэце. Прэзідэнт ЗША закрануў 
                      у сваёй прамове тэму Беларусі. У прыватнасці, ён згадаў, 
                      што ў нашай краіне бясследна зніклі лідэры беларускай апазіцыі 
                      Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Юрый Захаранка і журналіст 
                      Зміцер Завадскі. 
                    Прэзідэнт ЗША заявіў, што «нашае бачанне цэласнай свабоднай 
                      і мірнай Еўропы ўключае Беларусь». 
                    «Мы разам з беларускім народам у яго барацьбе за свабоду», 
                      — сказаў прэзідэнт ЗША. 
                     
                     
                     
                      
                      
                      
                     |