Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень 
                      Аляксандр Казулін 47 дзён галадае ў выпраўленчай калоніі 
                      «Віцьба-3». Сёння за лёсам палітвязня з турботай сочаць 
                      у Беларусі і за мяжой. Стан яго здароўя выклікае сур`ёзную 
                      заклапочанасць медыкаў, за час зняволення ён ужо страціў 
                      40 кілаграмаў вагі. Тым не менш палітык не спыняе галадоўку 
                      пратэсту, ён настойвае на выкананні свайго галоўнага патрабавання 
                      — разгляду сітуацыі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі 
                      ў Радзе Бяспекі ААН. Сітуацыю каментуе ўдава выкрадзенага 
                      ў Беларусі бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, 
                      лідэр грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем» Ірына Красоўская. 
                    «Я захапляюся мужнасцю Аляксандра Казуліна, вельмі паважаю 
                      яго за тое, што ён робіць. Гэта вельмі сур`ёзны крок, такое 
                      самаахвяраванне можа абудзіць грамадскую думку, людзей, 
                      якія чакаюць, што сітуацыю ў краіне замест іх можа змяніць 
                      хтосьці іншы. Відавочна, што Аляксандр Казулін чалавек сур`ёзны 
                      і будзе ісці да канца. Але я вельмі хвалююся за ягонае здароўе. 
                      Наперадзе яшчэ шмат барацьбы, і мы павінны быць моцнымі 
                      і здаровымі, каб змагацца. Казулін павінен захаваць свае 
                      сілы для гэтай барацьбы. 
                    Безумоўна, патрабаванні Аляксандра Казуліна павінны быць 
                      пачутыя. Мы робім усё, каб пра ягоны мужны ўчынак даведаліся 
                      як мага больш людзей і ў Беларусі, і за мяжой», — заявіла 
                      ў інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Ірына Красоўская. 
                     
                     
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |