Заўтра чакаецца прэсавая канфэрэнцыя Вярхоўнага
камісара ААН у правох чалавека Люіз Арбур, якая павінна
выступіць з адмысловай заявай па сытуацыі вакол галадоўкі
Аляксандра Казуліна.
Пра гэта «Свабодзе» паведаміў супрацоўнік офісу Вярхоўнага
камісара ААН ў правах чалавека, адказны за Эўропу, Паўночную
Амэрыку і Цэнтральную Азію, Дымітры Чалеў. Ён зазначыў,
што галадоўка Аляксандра Казуліна знаходзіцца ў полі зроку
арганізацыі:
(Чалеў: ) «У гэтай справе я застаюся ў кантакце з адмысловым
дакладчыкам ААН у правах чалавека ў Беларусі, і магу сказаць,
што мы будзем намагацца, каб прадпрыняць афіцыйныя дзеяньні
у самы бліжэйшы час. Я б сказаў, што гэта магчыма сёньня
ці заўтра».
Спадар Чалеў зазначыў, што ў офісе Вярхоўнага камісара
ААН у правах чалавека акрамя заявы спадарыні Арбур рыхтуюць
і іншыя дзеяньні, зьвязаныя з галадоўкай Казуліна, але якія
канкрэтна, ён пакуль не ўпаўнаважаны казаць.
Радыё Свабода
|