10 снежня, у гадавіну прыняцця Усеагульнай 
                      дэкларацыі правоў чалавека, у Менску была разагнаная акцыя 
                      салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Казуліным, які ўжо 
                      52 дні галадае ў віцебскай выпраўленчай калоніі. Больш за 
                      50 чалавек выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менска з партрэтамі 
                      палітвязня, расцяжкамі, плакатамі і скандавалі «Свабоду 
                      Казуліну!». Па дадзеных праваабаронцаў, былі затрыманыя 
                      меркавана 30 чалавек. Сярод іх — лідэр Аб’яднанай грамадзянскай 
                      партыі Анатоль Лябедзька, ягоны намеснік Валянціна Палевікова, 
                      праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Алесь 
                      Каліта. Як паведаміў па тэлефоне прэс-цэнтру Хартыі’97 Анатоль 
                      Лябедзька, супрацоўнікі АМАПа падчас разгону акцыі дзейнічалі 
                      вельмі груба: людзей білі дубінкамі па нагах. Затрыманых 
                      адвезлі ў Цэнтральны РУУС Менска. 
                    Некаторыя палітыкі і праваабаронцы былі затрыманыя напярэдадні 
                      акцыі. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў былы палітвязень 
                      Сяргей Скрабец. Па яго словах, «для высвятлення асобы» былі 
                      затрыманыя намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай 
                      партыі (Грамада) Аляксей Кароль і праваабаронца Алена Танкачова. 
                      
                    Хартыя’97  
                     
                     
                       
                     
                     
                     |