Судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Аляксей 
                      Бычко сёньня вынес вырак: актывісты незарэгістраванай арганізацыі 
                      Малады фронт Алег Корбан і Зьміцер Хведарук павінны адбыць 
                      15 сутак адміністрацыйнага арышту, Уладзімер Сяргееў — 3 
                      сутак.  
                     Аляксандар Іўлеў, яшчэ адзін актывіст арганізацыі, пакараны 
                      штрафам у памеры 62 тысячы рублёў. Маладых людзей учора 
                      затрымалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі на Кастрычніцкай 
                      плошчы ў Менску. Акцыя была прымеркаваная да Дня правоў 
                      чалавека. 
                       
                     
                    Радыё Свабода  
                     
                     
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |