10 снежня ў Дзень правоў чалавека, прадстаўнікі 
                      Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прайшлі 
                      па цэнтральных вуліцах Кракава ў адмысловых накідках з надпісам 
                      «Казулін». Па словах намесніка старшыні Берасцейскай абласной 
                      арганізацыі БСДП (Грамада) Валянціна Лазаронкава, акцыя 
                      была праведзеная ў знак салідарнасці і падтрымкі лідэра 
                      партыі, экс-кандыдата ў прэзідэнты, асуджанага па палітычных 
                      матывах Аляксандра Казуліна, які трымае галадоўку з 20 кастрычніка, 
                      ужо 53 дні. 
                    У акцыі ўзялі ўдзел беларускія студэнты з Варшавы і Катавіц, 
                      якія навучаюцца ў Польшчы, сябры БСДП (Грамада), прадстаўнікі 
                      Свабоднага прафсаюза Беларускага з Белаазёрску і Берасці. 
                     
                      
                    Хартыя’97  
                     
                     
                       
                     
                     
                     |