10 снежня ў Варшаве каля прэзыдэнцкага 
                      палацу з нагоды гадавіны падпісаньня ўсеагульнай Дэклярацыі 
                      правоў чалавека прайшоў пікет у падтрымку Аляксандра Каузліна. 
                     Каля дзясятка беларусаў, што жывуць у Варшаве, прыйшлі 
                      да прэзыдэнцкага палацу ў цэнтры польскай сталіцы з нацыянальнымі 
                      сьцягамі і плякатамі з надпісамі «Свабоду Аляксандру Казуліну», 
                      «Дыктатара ў турму», «Свабоду палітвязьням».  
                    Гаворыць адзін з удзельнікаў акцыі Ігар Крыштон.  
                    (Крыштон: ) «Мы прыйшлі ў самае люднае месца ў Варшаве, 
                      каб зьвярнуць увагу жыхароў сталіцы на тое, што адбываецца 
                      ў Беларусі. Сёньня ў Менску праходзіць акцыя ў падтрымку 
                      прафэсара Казуліна, і мы далучаемся да яе».  
                    Удзельнікі акцыі зьвярнуліся да ўрадаў краінаў — сталых 
                      чальцоў Рады Бяьспекі ААН із заклікам абмеркаваць сытуацыю 
                      ў Беларусі.  
                     
                      Аляксей Дзікавіцкі 
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |