«Сённяшняе ўручэнне лідэру аб’яднаных дэмакратычных 
                      сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу ўзнагароды імя Андрэя 
                      Сахарава зачыняе пэўны раздзел еўрапеізацыі беларускай праблематыкі. 
                      Праблема Беларусі сёння ў краінах Еўропы ўзнята на вельмі 
                      высокі ўзровень. Цяпер надышоў час, каб узмацніць гэтыя 
                      дзеянні ўсталяваннем для грамадзянскай супольнасці ў Беларусі 
                      максімальна шырокай і шчодрай тэхнічнай і фінансавай дапамогі 
                      з боку ЕС. Час словаў і сімвалічных жэстаў скончыўся. Надышоў 
                      час для канкрэтных дзеянняў», — сказаў віцэ-старшыня Еўрапейскага 
                      парламенту Яцэк Сарыюш-Вольскі, адразу пасля заканчэння 
                      цырымоніі ўручэння ўзнагароды.  
                      
                    «Беларусь сёння з’яўляецца апошнім месцам у Еўропе, дзе 
                      правы чалавека свядома не шануюцца палітычнымі ўладамі краіны, 
                      — дадаў віцэ-старшыня Еўрапарламенту. — Таму, дзеянні Аляксандра 
                      Мілінкевіча і ўсёй беларускай апазіцыі, якой ён кіруе, надзвычай 
                      трапна ўпісваюцца ў місію ўзнагароды імя Андрэя Сахарава. 
                      Уручэнне яе Аляксандру Мілінкевічу з’яўляеца выразным сігналам 
                      для ўладаў у Мінску, што Еўрапейскі парламент і Еўрапейскі 
                      Саюз не забыліся на дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі і 
                      падтрымліваюць яе паслядоўна і ўсімі даступнымі сродкамі. 
                      Гэтая ўзнагарода можа таксама стаць гарантыяй асабістай 
                      бяспекі Аляксандра Мілінкевіча.» 
                     
                      
                    Прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |