Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю прайшлі 
                      сёньня ў Кракаве, Любліне, Сопаце, Познані, Уроцлаве, Лодзі, 
                      Пултуску. У Варшаве выстава «Беларусь змагаецца» скончылася 
                      канцэртам у самым цэнтры гораду. 
                     У Варшаве беларусы паставілі намёт на Замкавай плошчы 
                      — каля вялізных партрэтаў ахвяраў ваеннага рэжыму ў Польшчы, 
                      якія выстаўленыя ў цэнтры сталіцы да 25-ці годзьдзя ўвядзеньня 
                      ваеннага становішча. У намёце — выстава фотаздымкаў зь Беларусі, 
                      паказ кароткіх фільмаў і кліпаў пра беларускія падзеі.  
                    Адзін з арганізатараў акцыі Віталь Лоцманаў кажа, што ягоная 
                      арганізацыя — Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі — 
                      увесь час шукае новыя формы правяденьня акцыяў салідарнасьці. 
                     
                    (Лоцманаў: ) «Аднастайны фармат нецікавы і ўдзельнікам, 
                      таму мы спрабуем кожны раз паказаць беларускія праблемы 
                      ў іншы спосаб». 
                    У акцыі ўзялі ўдзел такама студэнты, што вучацца ў Польшчы 
                      ў межах праграмы імя Кастуся Каліносўкага. Адзін зь іх — 
                      Алесь Казакоў — упэўнены, што салідарнасьць з-за мяжы патрэбная 
                      беларусам.  
                    (Казакоў: ) «Трэба, каб палякі ведалі, што адбываецца ў 
                      Беларусі і маглі параўнаць з падзеямі 20-ці гадовай даўніны 
                      ў сябе».  
                    На Замкавым пляцы адбыўся таксама канцэрт беларускага рэпэра 
                      Кроў. 
                      
                    Аляксей Дзікавіцкi 
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |