Сёньня ў Дзень салідарнасьці зь сем’ямі 
                      зьніклых і палітвязьнямі актывісты моладзевага дэмакратычнага 
                      руху ладзілі акцыі ў Менску і рэгіёнах. На вуліцах зьявіліся 
                      партрэты апазыцыянэраў, якія адбываюць пакараньні ў турме 
                      і на «хіміі» за сваю палітычную дзейнасьць, а таксама расьцяжкі: 
                      «Свабоду палітвязьням!» 
                     Арганізатары акцыі заклікаюць грамадзянаў Беларусі 16 
                      чысла кожнага месяцу а 8 вечара на 15 хвілінаў выключыць 
                      у доме сьвятло і запаліць на вокнах сьвечкі.  
                    Акцыі салідарнасьці прайшлі ў Літве, Латвіі, Украіне, Бэльгіі 
                      і Эстоніі. Насупраць беларускіх амбасадаў людзі запальвалі 
                      сьвечкі і ставілі партрэты палітвязьняў і зьніклых апазыцыйных 
                      палітыкаў.  
                    Студэнты Тартускага ўнівэрсытэту правялі акцыю салідарнасьці 
                      са Зьмітром Дашкевічам. Яны раздалі на вуліцах сотні буклетаў 
                      з заклікам далучыцца да электроннай пэтыцыі «Міжнароднай 
                      Амністыі», якая патрабуе вызваленьня ўсіх беларускіх палітвязьняў. 
                      Мінакам раздалі значкі, на якіх па-эстонску было напісана 
                      «Рух за незалежнасьць Беларусі». 
                     
                      
                    Любоў Лунёва 
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |