16 сьнежня а 8 гадзіне вечара баранавіцкая
моладзь запаліла сьвечкі ў гарадзкім парку ў знак салідарнасьці
з асуджаным лідэрам Маладога Фронту, Зьмітром Дашкевічам.
Нягледзячы на перашкоды супрацоўнікаў міліцыі, якія не
дазволілі правесьці акцыю ля ўваходу ў гарадзкі выканаўчы
камітэт, і вецер, што ўвесь час гасіў агеньчыкі, маладыя
людзі выказалі сваю нязгоду з рашэньнем суду. Усё адбывалася
моўчкі, без лішніх слоў, не было ні сьмеху, ні ўсьмешак,
бо кожны з прысутных у той момант быў разам са Зьмітром,
там, у Шклове. А сьвечкі яшчэ доўга стаялі, ні кім не кранутыя
і ня згашаныя, бо гарэлі яны ня простым агнём, а агнём веры
й праўды, што жыве ў сэрцы кожнага з нас.
Алесь Хорса
|