Як паведамлаяе Iнтэрнэт-супольнасьць «Трэці 
                      шлях», да салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў 
                      у Беларусі 16 сьнежня далучылася беларуская дыяспара Масквы. 
                    Па традыцыі былі ўскладзеныя белыя і чырвоныя кветкі да 
                      помніку Янку Купалу, які загінуў у Маскве пры нявысьветленых 
                      абставінах і паводле некаторых вэрсіяў быў забіты савецкім 
                      КГБ. Па словах удзельнікаў, «кветкі Купалу — гэта кветкі 
                      ўсім тым, хто ахвяраваў сабой за свабоду беларускага народу. 
                      Катам не здушыць нашу волю, не сьцерці нашу памяць. Перамога 
                      будзе за намі!» 
                    
                       
                       
                     
                     
                     |