16 сьнежня 2005 года на цэнтральнай плошчы 
                      Салігорска ўпершыню стаялі людзі са сьвячамі ў рукох. З 
                      таго самага часу салігорсцы штомесяц прыходзяць на плошчу 
                      на знак салідарнасьці з сем'ямі зьніклых палітыкаў, з палітычназьняволеннымі. 
                     
                    Людзі трымаюць запаленыя сьвечы cалідарнасьці і партрэты 
                      вядомых палітыкаў, якія сталі ахвярамі рэжыму Лукашэнкі. 
                      Штомесяц гэтых людзей пільнуе міліцыя, здымае на відэа, 
                      запужвае і пэрыядычна затрымлівае, перасьледуюць на працы, 
                      ціснуць у школах і вучэльнях, караюць штрафамі. Аднак нягледзячы 
                      на гэта, колькасьць удзельнікаў у ланцугу неабыякавых людзей 
                      толькі павялічваецца. 
                     Асабліва ўражвае, што пераважная колькасьць удзельнікаў 
                      гэта маладзёны, якім прыйдзецца будаваць будучыню нашае 
                      краіны. Таму, незважаючы на ціск уладаў, незважаючы на прапаганду 
                      ў мясцовых дзяржаўных СМІ, якія выліваюць тоны бруду на 
                      ўдзельнікаў акцыі, незважаючы на страх быць затрыманым, 
                      на цэнтральнай плошчы Салігорска роўна а восьмай гадзіне 
                      вечара, як і год таму, зноўку зьявіліся людзі, зноўку запалілі 
                      сьвечы, зноўку тулмачылася мінакам чые партрэты ў іх рукох 
                      зараз. Гэтае адчуваньне Салідарнасьці і узаемападтрымкі 
                      натхняе салігорцаў ня быць абыякавымі да лёсаў Зьмітра Дашкевіча 
                      і Паўла Севярынца, Артура Фінькевіча і Аляксандра Казуліна. 
                      Гэта мацней за ўсё спробы запужаць.  
                    Таму і наступным месяцам 16-га на плошчы ізноў зьявіцца 
                      ланцуг з партрэтаў і сьвечак, і колькасьць яго яшчэ больш 
                      павялічыцца. І гэта будзе адбывацца ў кожным горадзе Беларрусі 
                      да таго часу, пакуль улады не вызваляць з-за кратаў усіх 
                      палітвязьняў і пакуль не пачнуць шукаць тых, хто вінаваты 
                      ў зьнікненьні вядомых беларускіх палітыкаў і грамадзкіх 
                      дзеячаў.  
                     
                      saligorsk.org 
                       
                     
                     
                       
                     
                     
                     |