У ноч на 16-е сьнежня актывісты сьветлагорскае 
                      суполкі Маладога Фронту супольна з Натальляй Бордак правялі 
                      акцыю салідарнасьці са зьніклымі й палітзьняволенымі. У 
                      шматлікіх шматлюдных месцах горада зьявіліся плякаты рэпрэсаваных 
                      з надпісамі «Дзе Захаранка?», «Дзе Завадзкі?», «Дзе Ганчар?» 
                      і, адпаведна, «Свабоду Дашкевічу!», «Свабоду Казуліну!», 
                      «Свабоду Фінькевічу!» i г.д.  
                    З раніцы сьветагорцы убачылі на аўтобусных прыпынках, дошках 
                      аб’яваў партрэты зьняволеных і тых, хто зараз адбывае пакараньне 
                      па палітычных матывах.  
                    Распавядае старшыня сьветлагорскага МФ: У асноўным улёткі 
                      налеплівалі на слупы аб’яваў, такім чынам, сёньня, калі 
                      людзі будуць чакаць аўтобусу, убачаць тых, каго ўжо зьнішчыла 
                      ўлада і тых, хто у гэты час пакутвае за нашую свабоду. Малады 
                      Фронт штораз падтрымлівае Дзень салідарнасьці. Сьветлагорская 
                      суполка ня стала выключэньнем. Мы й далей будзем праводзіць 
                      акцыі падтрымкі рэпрэсаваных. 
                     
                    Прэс-служба МФ 
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |