16 снежня ў Празе адбылася ўжо традыцыйная 
                      акцыя, прымеркаваная да Дня беларускай салідарнасьці. На 
                      Крыжовніцкую плошчу, побач з Карлавым мастом, дзе знаходзіцца 
                      гістарычны цэнтр Прагі, прыйшлі чэхі, палякі і беларусы, 
                      каб разам выказаць салідарнасьць беларускім палітычным вязьням 
                      і іх сем`ям. 
                    У акцыі прынялі ўдзел 20 чалавек, якія раздавалі жыхарам 
                      Прагі і шматлікім турыстам ўлёткі з інфармацыяй пра рэжым, 
                      які пануе на Беларусі, а таксама пра зьніклых апазыцыйных 
                      палітыках і журналісце. Напрыканцы акцыі былі запаленыя 
                      сьвечы салідарнасьці і прагучалі словы падтрымкі на беларускай, 
                      чэскай і польскай мовах. Акцыю здзейсьніла Чэская студэнская 
                      грамадзянская ініцыятыва Svobodne Belorusko ў супрацы са 
                      «Зьвязам беларусаў замежжа». 
                     
                     
                     
                       
                     
                     
                     |