Сёньня са спэцкамэндатуры ў вёсцы Баршчоўка 
                      Рэчыцкага раёну выпусьцілі палітвязьня Андрэя Клімава. А 
                      9-й раніцы яму аддалі дакумэнты: пашпарт і даведку аб вызваленьні. 
                     
                    Ля выхаду са спэцустановы Клімава з шампанскім сустракалі 
                      сябры, сваякі і палітыкі. 
                     На волі Андрэй Клімаў сказаў, што застанецца ў палітыцы, 
                      будзе працягваць дзейнасьць у рамках АГП, зьбіраецца апублікаваць 
                      кнігу пад назвай «Баршчоўскі летуценьнік» — пра досьвед 
                      знаходжаньня на “хіміі”.  
                    Андрэй Клімаў быў асуджаны на паўтара гады абмежаваньня 
                      волі за арганізацыю 25-га сакавіка 2005 году мітынгу пратэсту 
                      супраць Аляксандра Лукашэнкі. Раней ён адбыў болей за тры 
                      гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў эканамічным злачынстве. 
                    
                     
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |