60-гадовую жанчыну некалькі месяцаў таму 
                      пакаралі зьняволеньнем на два гады за абразу Аляксандра 
                      Лукашэнкі й судзьдзяў Кіраўскага райсуду. 
                     Падставай для абвінавачаньня стаў неадпраўлены ліст, які 
                      знайшлі супрацоўнікі КДБ падчас ператрусу на пісьмовым стале 
                      праваабаронцы. У лісьце тая абвінаваціла кіраўніка дзяржавы 
                      ў парушэньнях Канстытуцыі й параўнала яго з монстрам. Экспэрты 
                      палічылі гэта абразай. Што да абразы судзьдзяў, то суд ня 
                      выявіў аўтара абразьлівых лістоў судзьдзям, але вінаватай 
                      прызналі Кацярыну Садоўскай.  
                    Кацярына Садоўская адбывае пакараньне ў Гомельскай жаночай 
                      калёніі. Да арышту ёй зрабілі анкалягічную апэрацыю. Дома 
                      ў яе засталася 84-гадовая хворая маці й муж-інвалід. Менскі 
                      гарадзкі суд не знайшоў падставаў паменшыць тэрмін пакараньня 
                      ці замяніць яго на больш мяккі рэжым — «хімію». 
                      
                    Любоў Лунёва 
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |