| 
  Яшчэ на тры месяцы падоўжанае расьсьледаваньне справы экс-міністра ўнутраных 
                      спраў Юрыя Захаранкі, які зьнік у траўні 1999 году. Пра 
                      гэта праваабаронцу Алегу Волчаку паведамілі ў пракуратуры 
                      Беларусі. 
                     «Справа расьсьледуецца ўжо болей за 6 гадоў, але выніку 
                      няма і я не спадзяюся, што ён зьявіцца пры цяперашняй уладзе», 
                      — пракамэнтаваў навіну Алег Волчак.  
                    Паводле праваабаронцы, незалежнае расьсьледаваньне дае 
                      падставы падазраваць у датычнасьці да гэтага злачынства 
                      Зьмітра Паўлічэнкі, Уладзіміра Навумава, Віктара Шэймана 
                      ды іншых асобаў, якія займаюць кіруючыя пасады ў сілавых 
                      структурах Беларусі.  
                    За час расьсьледаваньня сям’я зьніклага палітыка з’ехала 
                      ў Нямеччыну, дзе папрасіла палітычнага прытулку, нагадаў 
                      Алег Волчак.  
                    Сьледчы пракуратуры Менска Сяргей Кухаронак, які вядзе 
                      справу Юрыя Захаранкі, ад камэнтару адмовіўся. 
                      
                    Алег Грузьдзіловіч 
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |