|    Сёньня на волю выйшаў сябра Аб’яднанай 
                      грамадзянскай партыі, палітвязень Іван Крук, які адбыў паўгады 
                      за кратамі глыбоцкага арыштнага дому. Сустракаць вязня ў 
                      Глыбокае прыхаў лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч. 
                      Але адміністрацыя папраўчай установы зрабіла ўсё каб палітвязня 
                      не сустрэлі на волі яго сябры і паплечнікі. 
                    Івана Крука павінны былі выпусціць а дзесятай гадзіне раніцы. 
                      Каля варотаў арыштнага дому ў мястэчку Глыбокае яго чакалі 
                      два дзесяткі паплечнікаў. Дзяжурны арыштнага дому пацвердзіў, 
                      што Івана Крука выпусцілі раней прызначанага тэрміну.  
                    Апоўдні Іван Крук ужо быў у сваёй хаце ў Астраўцы. Ён расказаў, 
                      што на самой справе яго сілай вывезлі з арыштнага дому на 
                      дзве гадзіны раней:  
                    — Я яшчэ ўчора прасіў начальства, каб выпусцілі мяне ў 
                      акладны час. Сёння ў камеру за мной прыйшлі а сёмай раніцы, 
                      сказалі: «Збірай рэчы, на выхад». А палове на восьмую мяне 
                      на тэрыторыі калоніі пасадзілі сілаю ў машыну і павезлі 
                      на вакзал. Яны хацелі мяне сілай пасадзіць ў менскі аўтобус. 
                      Я кажу: «Які Менск?! Мне ж у другі бок зусім! Вязіце хоць 
                      на глыбоцкае скрыжаванне». Звязаліся з начальствам, начальства 
                      дало «дабро». На глыбоцкім скрыжаванні, дзе ідуць дарогі 
                      на Менск і на Вільню, прастаялі паўгадзіны. Пасля ізноў 
                      сілай запіхваюць у машыну і вязуць на пастаўскае скрыжаванне 
                      — гэта 50 кіламетраў далей. Я там гадзіну стаяў. Ехаў знаёмы 
                      з Астраўца на машыне — то падкінуў мяне. Я вось толькі цяпер 
                      да хаты ўвайшоў. 
                    Нагадаем, што падчас сёлетняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 
                      астравецкі актывіст Іван Крук быў абвінавачаны ў супраціве 
                      міліцыі . Па прыгаворы суда ён адседзеў паўгады за кратамі 
                      глыбоцкага арыштнага дому. 
                     
                    Хартыя`97 
                     
                     
                       
                     
                     
                     |