|    Варшанскія міліцыянты некалькі гадзінаў 
                      дапытвалі актывіста Маладога Фронту Сяржука Гумінскага, 
                      закаваўшы яго ў кайданкі й зьбіваючы дубінкамі й нагамі. 
                     
                    У сераду Сяржук Гумінскі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 
                      ў офісе варшанскіх дэмакратычных сілаў. Маладафронтаўца 
                      даставілі ў пастарунак, дзе напрацягу некалькіх гадзінаў 
                      адбываўся жахлівы допыт 18-гадовага хлопца. Сяржука закавалі 
                      ў кайданкі й, зьбіваючы дубінкамі й нагамі, патрабавалі 
                      падпісаць прызнаньні паводле узбуджанай на маладафронтаўца 
                      крымінальнай справы за нібыта зробленыя ім графіці.  
                    Малады Фронт лічыць дзеяньні варшанскіх міліцыянтаў злачыннымі 
                      й у чацьвер зьвернецца ў генэральную пракуратуру Беларусі 
                      з патрабаваньнем узбудзіць крымінальную справу па факце 
                      фашыстоўскага зьбіцьця супрацоўнікамі міліцыі Сяржука Гумінскага. 
                       
                     
                    Прэс-служба МФ 
                       
                     
                     
                     |