|    Сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай 
                      партыі «Грамада», затрыманыя падчас правядзеньня акцыі салідарнасьці, 
                      на волі. Тасіію Кабанчук, Сяргея Адамовіча, Тамару Саксонаву, 
                      Аляксандра Калесьнікава, Аляксея Сатакова, Чабана Ўладзімера 
                      ды Ігара Клянчака абвінавачвалі ў правядзеньні несанкцыянаванага 
                      пікетаваньня. 
                     Міліцыянты выклікалі дзьве службовыя машыны, але не арыштавалі 
                      ўдзельнікаў акцыі, сярод якіх былі і людзі сталага веку. 
                      На працягу 20 хвілінаў міліцыянты патрабавалі ад грамадзкіх 
                      актывістаў разысьціся. Увесь гэты час акцыя не перапынялася, 
                      а міліцыянты слухалі аповеды пра беларускую рэчаіснасьць. 
                     
                      
                    Радыё Свабода  
                       
                     
                     
                     |