|    Камісар па знешніх сувязях і еўрапейкай 
                      палітыцы суседства Беніта Ферэра-Вальднер выступіла з заявай 
                      з нагоды мясцовых выбараў, якія адбыліся ў Беларусі 14 студзеня. 
                      «Я з вялікім шкадаваннем адзначаю той факт, што мясцовыя 
                      выбары 14 студзеня ў Беларусі не адпавядалі дэмакратычным 
                      стандартам. Той факт, што на пераважнай большасці выбарчых 
                      участкаў не было альтэрнатывы кандыдату ад уладаў, сведчыць 
                      пра відавочную адсутнасць дэмакратычнага плюралізму падчас 
                      гэтых выбараў», — заявіла камісарка ЕЗ. 
                    «Абмежаванні ў правілах агітацыі, а таксама запалохванне 
                      кандыдатаў ад дэмакратычнай апазіцыі азначаюць, што была 
                      су’ёзна парушаная свабода выказвання, аб’яднанняў і сходаў. 
                      Такім чынам, гэтыя выбары не падалі беларускім выбаршчыкам 
                      сапраўднага выбару», — адзначае Беніта Ферэра-Вальднер. 
                    Камісар ЕЗ заклікае беларускія ўлады рухацца да дэмакратыі, 
                      правоў чалавека і вяршэнства закону, у тым ліку да выканання 
                      міжнародных стандартаў па выбарах, супрацоўнічаць з АБСЕ/БДІПЧ 
                      у правядзенні выбараў. 
                    Беніта Ферэра-Вальднер нагадвае беларускім уладам, што 
                      ЕЗ застаецца адкрытым для развіцця двухбаковых адносінаў 
                      з Беларуссю, у тым ліку ў кантэксце Пагаднення аб Партнёрстве 
                      і Супрацоўніцтве і Еўрапейскай Палітыкі Суседства, пры ўмове 
                      таго, што беларускія ўлады прадэманструюць сваю гатоўнасць 
                      паважаць правы чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычныя 
                      каштоўнасці і пачнуць дэмакратычныя рэформы 
                      
                    Хартыя`97  
                       
                     
                     
                     |