|    Звычайныя некалькі дзесяткаў міліцыянтаў 
                      з відэа-камэрамі і ланцуг Салідарнасьці з сьвечкамі ў рукох. 
                     
                    Чым розьнілася гэтая акцыя ад папярэдняй? Кіроўцы аўтамабіляў 
                      праязджалі занадта марудна, каб паглядзець, відэа здымка 
                      была вельмі «апэратыўнай»: удзельнікі мелі час перадаць 
                      прывітаньні знаёмым ды шчэ сказаць некалькі словаў.  
                    Ды і колькасьць удзельнікаў крыху пабольшылася. Як і заўсёды, 
                      гэта ў асноўным маладзёны, але ўсё больш людзей сярэдняга 
                      і сталага ўзросту прыходзіць 16-га а 20-00 гадзіне на цэнтральную 
                      плошчу.  
                    Што далей? Будзем стаяць. Пакуль улады не правядуць расьледваньні 
                      зьнікненьняў палітыкаў, пакуль не будуць вызвалены палітвязьні, 
                      пакуль не будуць парушацца правы чалавека.  
                     
                      
                       
                     
                     
                     |