|    20 студзеня Беларускім Моладзевым Рухам 
                      Амерыкі быў праведзены пікет супраць антыбеларускай палітыкі 
                      Расеі і ў падтрымку дэмакрaтыі на Беларусі. Пікет ладзіўся 
                      каля расейскага кансуляту ў Ню-Йорку. У акцыі ўзялі ўдзел 
                      каля 20 сябраў БМРА зь Ню-Йорку, Ню-Джэрсі, Пэнсільваніі 
                      і штата Масачусэца. Пад час пікету быў зачытаны зварот Зянона 
                      Пазьняка да Беларускай моладзі, а таксама агучаны патрабаваньні 
                      да вызваленьня палітвязьняў.  
                    Акцыя ладзілася сумесна і ў падтрымку Маладога Фронту і 
                      іх зьняволенага лідэра Зьмітра Дашкевіча. Адначасова на 
                      Беларусі былі праведзены шэраг акцыі пратэсту ў Салігорску, 
                      Слуцку, Любані, Старобіне і Старых Дарогах.  
                    Да пачатку акцыі на месцы правядзеньня пікету бы заўважаны 
                      чалавек у цывільным. На нашу прапанову падтрымаць акцыю 
                      ен збянтэжыўся і зьнік. Пад час акцыі ён некалькі разоў 
                      праходзіў ля пікету і рабіў фотаздымкі. На прыканцы акцыі 
                      ен спыніўся на ганку расейскага кансуляту і пачаў здымаць 
                      мітынгуючых на відэа.  
                    Жыхары Ню-Йорку што праходзілі міма выказвалі падтрымку 
                      і жадалі свабоды Беларусі.  
                      
                    www.belmov.org 
                    
                       
                     
                     
                     |