|    
					  
					  
					  У Кіеве прайшла акцыя «Першы ўкраінскі Кубак Лукашэнкі па лыжным бегу на асфальце». Спаборніцтвы адбываліся ў цэнтры Майдана, перакрытага на выходныя дні для машын. 
					 У іх удзельнічалі на звычайных лыжах некалькі дзесяткаў чалавек. Асвятляць акцыю прыехалі вядучыя ўкраінскія тэлеканалы.  
					Адзін з арганізатараў заявіў, што «гэтай смешнай акцыяй партыя ПОРА прыцягвае ўвагу да сур’ёзных праблемаў — парушэння правоў чалавека ў Беларусі». 
					  
					Еўрапейскае радыё для Беларусі 
					 
					 
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |