|    
					  
					  
					  25 сакавіка, ў 89 гадавіну абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі, наваствораны Беларускі Музэй у Нью-Йорку адчыніў першую выставу Беларускага сучаснага мастацтва ў ЗША. У выставе паказаны працы вядомых Беларускіх мастакоў — Уладзіміра Сулкоўскага, Ягора Батальёнка,  Генадзья Драздова, Міхаіла Карпука, Алеся Шатэрніка, Юліі Шатэрнік . Усяго было прадстаўлена 34 працы выкананыя у розных стылях — ад імпрэсіянізма з рэалізмам да абстракцыі і кубізма.  
					  Мэта стварэння музэя — захаваньне і папулярызацыя беларускага мастацтва ў ЗША, а таксама дапамога мастакам на Беларусі. Плануецца правядзенне не меньш чым чатырох мастацкіх выставаў на год. 
					Улетку гэтага года плануецца правядзенне персанальнай выставы Міхаіла Купавы, прысвечанай 125 годдзью Янкі Купалы і Якуба Коласа.  
					    
					  Адміністрацыя музэя вельмі удзячная радзе Катэдральнага Сабора Сьв. Кірылы Тураўскага якая дапамагла ў арганізацыйных пытаньнях і выдзеліла памяшканьне пад музэй. 
					Адрас музэя: 401 Atlantic Avenue, 
					  Brooklyn, NY 11217, тэлефон +16462349240 
					  
					www.belmuseum.org 
					    
					 
					 
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |