|   «Крывавы Сакавік» гэта 20 новых трэкаў, 
                      эфект гадавой працы гурта. Альбом прадстаўляе новы ўзровень 
                      не толькі ў беларускім хіп-хоп`е, але й агульна ў беларускай 
                      музыцы. 
                    Інструмэнталы аднаго з найлепшых рэп-кампазітараў Польшчы, 
                      зь вялікай колькасьцю скрэчаў - DJ Spox`a. Тэксты на розныя 
                      тэмы, але пра актуальныя справы. Колькасць удзельнікаў гурта 
                      павялічылася да чатырох МС (Krou, Realize, Zeman, Jaycop). 
                      У запісах альбому прынялі ўдзел выканаўцы з розных краін: 
                      ТАРТАК (Украіна); Струч/UmBriaco (Расея); Duze Pe (Польшча). 
                    Гурт «Чырвоным па Беламу», зьявіўся на сьвет напрыканцы 
                      2004 году. Закладальнікам й ягоным лідарам зьяўляецца Кроў. 
                      Перад выхадам чацьвёртага альбома «Крывавы Сакавік» (2007) 
                      шэрагі гурта папоўніліся новымі ўдзельнікамі. Далучыліся 
                      маладыя выканаўцы з Беларусі: Realize, Zeman, Jaycop й вядомы 
                      DJ з Польшчы: DJ Spox. ЧпБ да сёняшняга дня зьяўляецца амаль 
                      адзіным і напэўна самым вядомым беларускамоўным 
                      рэп-гуртом. 
                    «Мы вырашылі прэзэнтаваць гэты альбом, 16 ліпеня, у дзень 
                      Салідарнасьці, бо гэты альбом прысьвечаны у тым ліку сакавіцкім 
                      падзеям 2006 году на плошчы Каліноўскага, і тым людзям што 
                      праявілі адвагу і салідарнасьць, не пабаяўшыся выйсьці на 
                      плошчу каб адстаяць свой выбар. Мы салідарны з тымі хто 
                      застаецца і змагаецца на Радзіме. Гэты альбом для Вас», 
                      -- адзначыў кіраўнік лэйбла VoliaMusic, Puper. 
                    16 ліпеня, 19:00, Машэрава, 8 (пл.Перамогі) пройдзе сустрэча 
                      й прэс-канферэнцыя з гуртом «Чырвоным па Белым», з нагоды 
                      выхаду новага альбому «Крывавы сакавік». Пытаньні, аўтографы, 
                      фота. Можна будзе набыць новы альбом. Уваход вольны! 
                      
                    Хартыя`97 
                     
                     
                    
					 
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |