|    Гэтым часам у Злучаных Штатах адзначаецца 
                      Тыдзень паняволеных народаў. 11 ліпеня прэзыдэнт Буш выступіў 
                      з адмысловай заявай, у якой адзначыў, што “ўлады Беларусі, 
                      Бірмы, Кубы, Паўночнай Карэі, Сырыі, Ірану, Судану і Зімбабвэ 
                      па-ранейшаму ўціскаюць сваіх грамадзянаў". 
                    Прэзыдэнт ЗША паведаміў, што яго адміністрацыя стварыла 
                      Фонд абаронцаў правоў чалавека, які будзе даваць фінансавую 
                      дапамогу для "юрыдычнай абароны і мэдычнай дапамогі 
                      дэмакратам-дысыдэнтам, якія былі арыштаваныя або зьбітыя 
                      рэпрэсіўнымі ўрадамі". Апрача таго, амэрыканскі прэзыдэнт 
                      заявіў, што Злучаныя Штаты падвоілі фінансаваньне дэмакратычных 
                      праектаў па ўсім сьвеце. 
                    "Пашырэньне свабоды зьяўляецца маральным абавязкам. 
                      Злучаныя Штаты плячо ў плячо супрацоўнічаюць з новымі дэмакратыямі 
                      ў Лібэрыі, Маўрытаніі, Украіне, Грузіі і Кыргыстане, - падкрэсьліў 
                      Джордж Буш. - Амэрыканцы вераць, што полымя свабоды гарыць 
                      у сэрцы кожнага чалавека і што гэтае полымя ня можа быць 
                      патушанае ўрадамі, тэрарыстамі або тыранамі". 
                      
                    Радыё Свабода 
                     
                     
					 
                    
					 
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |