|    Некалькі дзесяткаў чалавек выйшлі сёння, 
                      у Дзень салідарнасці, на Кастрычніцкую плошчу Менска з партрэтамі 
                      палітвязняў. Як паведамляе карэспандэнт прэс-цэнтра Хартыі’97, 
                      людзі здолелі прастаяць на плошчы ўсяго некалькі хвілін. 
                      Як толькі ўдзельнікі акцыі дасталі партрэты палітвязняў, 
                      да іх падышлі супрацоўнікі АМАПа ў цывільным і запатрабавалі 
                      разысціся. Людзей выцеснілі з плошчы на праспект Незалежнасці 
                      ў бок ГУМа. 
                    Дзесяткі людзей, якіх выцеснілі з Кастрычніцкай плошчы, 
                      прыйшлі да касцёла святога Язэпа на вуліцы Кірылы і Мяфодзія. 
                      Людзі трымаюць у руках партрэты палітвязняў і моляцца. Побач 
                      дзяжураць супрацоўнікі АМАПа. 
                    Нагадаем, што вернікі ўжо два гады змагаюцца за вяртанне 
                      касцёла святога Язэпа Каталіцкай царкве. Раней у касцёле 
                      і манастыры размяшчалася ваенная камендатура, а цяпер улады 
                      збіраюцца перабудаваць манастыр у гасцініцу з басейнам і 
                      боўлінгам. Акцыі ў абарону касцёла праходзяць ля яго сцен 
                      штодня.  
                      
                    Хартыя’97 
                     
                     
                    
					 
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |