|    16 ліпеня ў Кіеве адбылася традыцыйная 
                      штомесячная акцыя салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі 
                      Беларусі. На гэты раз яе ўдзельнікі прыцягнулі ўвагу ўкраінскае 
                      грамадзкасьці і СМІ да праблемы надта суворага пакараньня 
                      за палітычныя графіці ў Беларусі. 
                    Удзельнікі акцыі акцэнтавалі ўвагу на тым, што ў розных 
                      краінах чалавека могуць арыштаваць за надпісы ці малюнкі 
                      на сьценах, але ў Беларусі такое затрыманьне можа пагражаць 
                      ня толькі адміністрацыйным, але й крымінальным пакараньнем 
                      — калі графіці скіраваныя супраць улады. 
                    Сёньня кожны жадаючы мог паспрабаваць свае сілы ў маляваньні 
                      палітычных графіці на адмыслова ўсталяваных каля амбасады 
                      фанэрных шчытах. Удзельнікі акцыі малявалі і пісалі пра 
                      тое, як яны уяўляюць сёньняшнюю сытуацыю ў Беларусі.  
                      
                    Паўло Зуб’юк 
                      Радыё Свабода 
                     
					 
					
					 
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |