|    Сябры Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных 
                      сілаў агучылі план святкавання 27 ліпеня ў Мінску Дня Незалежнасці. 
                    Нагадаем, у 1990 годзе Вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю 
                      аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Святкаванне пачнецца 
                      з сустрэчы моладзі з дэпутатамі, якія тады прымалі гістарычны 
                      дакумент. Пасля будуць ускладзеныя кветкі да помніка Янку 
                      Купале. 
                    А ў 18 гадзін 27 ліпеня на плошчы Бангалор пачнецца канцэрт 
                      з удзелам вядомых беларускіх рок-гуртоў. Паводле словаў 
                      арганізатараў, яго спецыфікай будзе тое, што ў якасці вядучых 
                      выступяць маладыя людзі, якія нарадзіліся пасля 27 ліпеня 
                      1990 года. 
                    Пра свой намер падтрымаць акцыю 27 ліпеня заявілі Партыя 
                      БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Еўрапейская кааліцыя, 
                      Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і шэраг 
                      моладзевых арганізацый. 
                      
                    Хартыя`97 
                     
                     
                    
					 
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |