|    15-гадовага актывіста Кастуся Яўсеева 
                      затрымалі падчас традыцыйнай акцыі, прымеркаванай да Дня 
                      салідарнасьці. Ён разам зь іншымі актывістамі распаўсюджваў 
                      брашуру «Зьніклыя людзі ў Беларусі». 
                    У Ленінскай управе ўнутраных спраў Магілёва актывіста пратрымалі 
                      больш за гадзіну. Цягам гэтага часу яму забаранялі адказваць 
                      на тэлефанаваньні. 
                    Міліцыянты спраўдзілі ягоныя пашпартныя зьвесткі, а таксама 
                      правялі прафіляктычную гутарку, у часе якой маёр Паркоў 
                      прапанаваў Кастусю інфармаваць яго пра меркаваныя акцыі 
                      апазыцыі і іхных арганізатараў. 
                      
                    Радыё Свабода 
                     
                     
                    
					 
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |