|    20 ліпеня лідэру Маладога Фронту Зьмітру 
                      Дашкевічу спаўняецца 26 год. 16 ліпеня ў Салігорску сябры 
                      Маладога Фронту правялі акцыю Салідарнасьці з зьняволеным 
                      палітыкам. Каля 30 чалавек утварылі на цэнтральнай плошчы 
                      ланцуг і трымалі ў рукох партрэты Зьмітра Дашкевіча. 
                    Гэтым разам быў узьнят і нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, 
                      пасьля чаго адбыўся інцыдэнт: супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі 
                      затрымаць маладзёнаў, што трымалі ў рукох нацыянальнае палотнішча. 
                      Аднак, негледзячы на ўпартасьць міліцыянтаў, усё спробы 
                      скончыліся беспасьпяхова: моладзь спраўна бараніла сваіх 
                      і нацыяльную сымболіку. 
                    Акцыі Салідарнасьці ў Салігорску ладзяцца на працягу двух 
                      гадоў. Моладзь штомесяц патрабуе ад уладаў вызваліць палітычных 
                      вязьняў, спыніць перасьлед маладзёвых арганізацыяў і выказвае 
                      падтрымку сваяк зьняволеных актывістаў.  
                      
                    Прэс-служба МФ 
                       
                    
					 
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |