|    У Варшаве, каля будынку амбасады Беларусі, 
                      адбыўся пікет з нагоды Дня салідарнасьці зь беларускімі 
                      палітвязьнямі і сем’ямі зьніклых. Каля 15 чалавек трымалі 
                      ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі, партрэты зьніклых палітыкаў 
                      і плякаты з надпісамі «Дыктатара ў турму», «Свабоду палітвязьням». 
                    У пікеце ўзяў удзел вядомы беларусі мастак Алесь Пушкін, 
                      які зьвярнуўся да прыстуных з кароткай прамовай. 
                    «Усе мы — беларусы, якія жывуць у Беларусі і тут у Польшчы, 
                      павінны памятаць, што нельга будаваць што — заўгодна, ісьці 
                      да нейкай мэты праз забойствы, праз перасьлед тых, хто думае 
                      іначай. Трэба правесьці сьледзтва, знайсьці і пакараць вінаватых 
                      у гэтых злачынствах, кім бы яны ні былі. Потым пакаяцца 
                      і сказаць — такое больш не паўторыцца ніколі!», — сказаў 
                      мастак. 
                    Каля агароджы амбасады ўдзельнікі пікету запалілі белыя 
                      і чырвоныя зьнічы.  
                      
                    Аляксей Дзікавіцкі 
                      Радыё Свабода 
                       
                    
					 
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |