|    Павал Севярынец i Аляксей Шэін асуджаны 
                      Фрунзенскім раённым судом на 15 сутак зьняволеньня за распаўсюд 
                      улётак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемствах апазыцыі ў 
                      Дзень незалежнасьці 27 ліпеня.  
                    У міліцыю Партызанскага раёну дастаўленыя Аляксей Шыдлоўскі 
                      і Павел Бараноўскі. Іх затрымалі на вуліцы і абвінавачваюць 
                      у дробным хуліганстве. 
                    Раней ў Першамайскім раёне былі затрыманыя Кася Фахардзінава 
                      і яе сяброўка. У судзе Цэнтральнага раёну працягваецца суд 
                      над студэнтам 3-га курсу маскоўскага Ўнівэрсытэту Дружбы 
                      народаў Юрыем Вольфсанам. 
                      Таксама быў арыштаваны на 10 сутак Валянцін Сакалоўскі і 
                      Сяргей Клюеў, a на 15 сутак — Аляксандар Чарнышоў. Усе «за 
                      дробнае хуліганства». 
                     На Акрэсцiна знаходзяцца Павал Севярынец i Аляксей Шэін. 
                      A 23 ліпеня на 10 сутак былi асуджаныя маладафронтаўцы Кірыла 
                      Мацкевіч і Уладзімер Сяргееў.  
                      
                    Прэс-служба МФ 
                     
                    
					 
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |