|    28 ліпеня група наваполацкіх актывістаў 
                      зладзіла пікет у абарону вядомага палітыка Аляксандра Казуліна. 
                    Агулам у пікеце бралі ўдзел 15 чалавек. Яны прыйшлі на 
                      пляц перад Гарадзкім палацам культуры, дзе адбывалася акцыя, 
                      з расьцяжкамі, партрэтамі зьняволенага палітыка, плякатамі 
                      і нацыянальнымі сьцягамі. 
                    Пікет ладзіўся па ўсім пэрымэтры пляцу. Удзельнікі акцыі 
                      зьбіралі подпісы пад патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня 
                      Аляксандра Казуліна, а таксама раздавалі мінакам матэрыялы, 
                      прысьвечаныя лёсу беларускіх палітвязьняў. 
                    Пікет быў дазволены гарадзкімі ўладамі і доўжыўся 2 гадзіны. 
                     
                       
                    Радыё Свабода 
                     
                     
					 
                    
					 
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |