|    Ленінскі раённы суд Менску асудзіў на 
                      15 сутак арышту сябра незарэгістраванай арганізацыі «Малады 
                      фронт» Яраслава Грышчэню, які меў пры сябе ўлёткі з заклікам 
                      прыйсьці на сустрэчу з дэпутатамі Вярхоўнага Савету 12-га 
                      скліканьня, якія прымалі Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце 
                      Беларусі. Пакаралі юнака нібыта за "нецэнзурную лаянку". 
                      Франака Вячорку суд Заводскага раёну пакараў сёння 7 суткамі 
                      арышту за распаўсюд улётак. 
                    Нагадаем, хлопцаў затрымалі 27 ліпеня прэвэнтыўна на падыходзе 
                      да плошчы Незалежнасьці. У заплечніку Грышчэні знайшлі некалькі 
                      ўлётак з заклікам прыйсьці на сустрэчу з дэпутатамі Вярхоўнага 
                      Савету 12-га скліканьня, якія прымалі Дэклярацыю аб дзяржаўным 
                      сувэрэнітэце Беларусі. Падставай для затрымання Франака 
                      Вячоркі былі знойдзенныя пры ім дзесяць улётак. 
                      
                    Хартыя`97 
                     
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |