|    Абмежаванне ўезду ў Злучаныя Штаты Амерыкі 
                      
                    7 жніўня 2007 г. 
                      Заява амбасады ЗША 
                      
                    Праз год пасля прыняцця Прэзідэнтам Бушам Пракламацыі 8015 
                      адносна Беларусі рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае практыку 
                      зняволення і пераследу грамадзян за выказванні ў абарону 
                      дэмакратыі, правядзенне мірных дэманстрацый і выступленні 
                      супраць рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму. Нягледзячы на тое, 
                      што мінулай вясной мела месца некаторае аслабленне рэпрэсіўных 
                      мераў, на працягу апошніх некалькіх тыдняў мы сталі сведкамі 
                      чарговага пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй 
                      у Беларусі. 
                    У адпаведнасці з вышэйазначаным, Дзярждэпартамент ЗША выдаў 
                      абноўленае распараджэнне ад 3 жніўня 2007 года, якое ўдакладняе 
                      катэгорыі асобаў, чые звароты па візы аўтаматычна становяцца 
                      аб’ектам спецыяльнага разгляду, як таго патрабуе Прэзідэнцкая 
                      Пракламацыя 8015. Пракламацыя, выдадзеная 15 мая 2006 года, 
                      прыпыняе ўезд у Злучаныя Штаты па іміграцыйных ці неіміграцыйных 
                      візах асобаў, адказных за палітыку альбо дзеянні, што пагражаюць 
                      працэсу пераходу да дэмакратыі ў Беларусі. 
                    Згодна з абноўленым візавым распараджэннем, цяпер аб’ектам 
                      працэдур, вызначаных Прэзідэнцкай Пракламацыяй 8015, становяцца 
                      візавыя звароты наступных асобаў: 
                     
                      — чыноўнікаў узроўню намеснікаў міністраў і вышэй альбо 
                      прыроўненых да іх; 
                       
                      — генеральнага пракурора і яго намеснікаў; 
                       
                      — афіцэраў Міністэрства ўнутраных спраў у званні вышэй за 
                      падпалкоўніка; 
                       
                      — афіцэраў КДБ Беларусі ў званні вышэй за падпалкоўніка; 
                       
                      — супрацоўнікаў ідэалагічных аддзелаў Мінскага гарадскога 
                      і абласных выканкамаў; 
                       
                      — кіраўніка і намеснікаў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта; 
                       
                      — членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі; 
                       
                      — старшынь абласных выбарчых камісій; 
                       
                      — старшынь абласных і раённых судоў; 
                       
                      — старшыні Канстытуцыйнага суда; 
                       
                      — дырэктараў і намеснікаў дырэктараў дзяржаўных прадпрыемстваў; 
                       
                      — сужэнцаў пералічаных вышэй асобаў.  
                    
                     
					 
					 
					 
					   
                     
                     
                     |