|   Сёньня ў Варшаве адбыўся пікет з нагоды 
                      дня салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых беларускіх палітыкаў 
                      і палітвязьняў. Каля дзясятка беларусаў, які жывуць у польскай 
                      сталіцы, сабраліся ў самым цэнтры Варшавы, каля прэзыдэнцкага 
                      палацу і помніка Адаму Міцкевічу з нацыянальнымі сьцягамі, 
                      партрэтамі зьніклых палітыкаў і плякатамі з надпісамі «Свабоду 
                      палітвязьням», «Дыктатара ў турму». 
                    Адзін з удзельнікаў пікету Адольф Капелька сказаў карэспандэнту 
                      нашага радыё: 
                    «Мы заўсёды памятаем пра тых, хто зьнік, хто знаходзіцца 
                      ў турмах цяпер і асабліва ў гэты дзень салідарызуемся зь 
                      імі. 16-га кожнага месяца мы выходзім на пікет. Цяпер каля 
                      помніка паэту, ён жа пісаў пра свабоду беларускага і польскага 
                      народаў».  
                      
                     Аляксей Дзікавіцкі 
                      Радыё Свабода 
                     
                     
					 
					   
                     
                     
                     |