|   Акцыю салідарнасці правялі 16 жніўня актывісты 
                      грамадзянскай кампаніі «За Свабоду». Дзеянне адбывалася 
                      ў мікрараёне «Уручча» на вул.Русіянава. Блізу 100 чалавек 
                      сталі ўздоўж дарогі, трымаючы ў руках літары, з якіх складаліся 
                      лозунгі «14 кастрычніка – «Еўрапейскі марш»» і «Салідарнасць 
                      супраць абыякавасці». 
                    Людзі, якія назіралі за акцыяй, рэагавалі станоўча, адусюль 
                      чуліся словы падтрымкі і ўхвалення. Кіроўцы машын, якія 
                      праязджалі побач, віталі хлопцаў светлавымі і гукавымі сігналамі. 
                    Праз пяць хвілін удзельнікі акцыі разышліся. 
                    Мэтай акцыі было інфармаваць людзей пра «Еўрапейскім маршы», 
                      які мае быць у кастрычніку, і чарговым разам нагадаць, што 
                      грамадства можа быць моцным, калі яно салідарнае, паведамілі 
                      ўдзельнікі акцыі. 
                      
                    Хартыя`97 
                     
					 
					   
                     
                     
                     |