|   Акцыю салідарнасці правялі 16 жніўня актывісты 
                      грамадзянскай кампаніі «Jeans за свободу». Моладзь сабралася 
                      ля пад`езда дому, дзе жыве сям`я былога кандыдата у прэзідэнты 
                      Рэспублікі Беларусь Аляксандра Казуліна. 
                    Некаторы час яны стаялі з партрэтамі палітвязня, а потым 
                      прыладзілі адзін з іх да сцяны і выклалі перад ім свечкамі 
                      лічбу «16». 
                    Дзень салідарнасці праводзіцца на Беларусі і ў замежжы 
                      традыцыйна 16-га чысла кожнага месяца. Такім чынам людзі 
                      выказваюць сваё стаўленне да несправядлівасці, з якой беларускія 
                      ўлады абыхозяцца з барацьбітамі за волю. Сімвал салідарнасці 
                      — запаленая свечка. 
                      
                    Хартыя`97 
                     
					 
					   
                     
                     
                     |