|   22 жніўня заснавальнік Маладога Фронту 
                      і сустаршыня Аргкамітэту Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі 
                      Павал Севярынец асуджаны судом Маскоўскага раёну Берасьця 
                      да пятнаццаці сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю 
                      сустрэчы прыхільнікаў БХД і прэзэнтацыю сваёй кнігі «Лісты 
                      зь лесу». 
                    Суд над палітыкам працягваўся два дні, падчас якіх судзьдзя 
                      Вольга Сьмірнова знаёмілася з матэрыяламі справы й праглядала 
                      відэаазапіс затрыманьня, на якім было паказана, як міліцыянты 
                      ламіліся ў памяшканьне, дзе праходзіў сход. 
                       
                    Прэс-служба МФ 
                     
                     
                     |